Refund policy

Мы хочам, каб кожная кніга, набытая ў нас, вас цешыла.

Пашкоджаныя кнігі, кнігі з друкарскім бракам або не тыя кнігі
Калі кніга прыйшла пашкоджанай, мае друкарскі брак або гэта не тое, што вы замаўлялі, напішыце нам на mail@grunwald.ca на працягу 30 дзён пасля дастаўкі, пазначце нумар заказу і дадайце фота. Мы дашлём замену або цалкам вернем грошы, уключна з коштам дастаўкі. Адсылаць кнігу назад не трэба.

Вяртанне
Друкаваныя кнігі, якімі не карысталіся, у першапачатковым стане можна вярнуць на працягу 14 дзён пасля дастаўкі. Перш чым нешта адсылаць, напішыце на mail@grunwald.ca і пазначце нумар заказу — мы адкажам і паведамім адрас для вяртання. Дастаўку пры вяртанні аплачвае пакупнік, калі толькі кніга не была пашкоджаная або не тая. Атрымаўшы кнігу, мы вернем кошт пакупкі тым самым спосабам, якім вы плацілі, звычайна на працягу 5–7 рабочых дзён.

Электронныя кнігі
Электронныя кнігі (EPUB) дастаўляюцца імгненна і не могуць быць вернутыя, таму пасля спампоўвання грошы за іх не вяртаюцца. Калі файл не адкрываецца або пашкоджаны, звяжыцеся з намі — мы дашлём спраўную копію або вернем грошы.

Кнігі, якія яшчэ не выйшлі
Калі вы замовілі кнігу да яе выхаду, вы можаце ў любы момант да адпраўкі скасаваць заказ і атрымаць поўны зварот грошай.

Пытанні
Пішыце на mail@grunwald.ca — мы з радасцю дапаможам.

У выпадку разыходжанняў паміж гэтым перакладам і англійскай версіяй перавагу мае англійская версія.