Unholy: Devils, Demons, and Folk Belief in Belarus by N. Ya. Nikiforovsky. Cover: an 1876 wood engraving of a whirlwind carrying a man over a village.

Unholy: Devils, Demons, and Folk Belief in Belarus

Мяккая вокладка
$35.00
Перайсці да звестак пра тавар
Unholy: Devils, Demons, and Folk Belief in Belarus by N. Ya. Nikiforovsky. Cover: an 1876 wood engraving of a whirlwind carrying a man over a village.

Unholy: Devils, Demons, and Folk Belief in Belarus

by Nikolai Nikiforovsky

$35.00
Фармат

Даведайцеся першымі

Мы напішам вам у дзень выхаду кнігі.

Падпісваючыся, вы згаджаецеся атрымліваць лісты ад Grunwald Publishing. Адпісацца можна ў любы момант.

Падзяліцца

Кожны ўдар грому б’е ў нячысціка. Рогат лесуна чуваць за сорак вёрст. А нячысцік пазбягае кожнага слова з літарай «р».

У вёсках Віцебшчыны нячыстая сіла была ўсюды. Хатнік уначы прыбіраў і праў для сям’і, якую любіў, — абы толькі яго называлі дзедам. Вадзянік раз’язджаў на соме. Лясун з тварам белым, як бяроста, зводзіў падарожнікаў з дарогі і рагатаў, калі яны блукалі. Мікалай Нікіфароўскі (1845–1910) дзесяцігоддзямі запісваў, што расказвалі пра іх людзі гэтага краю.

«Unholy» збірае тры яго працы ў адным ілюстраваным томе — цяпер па-англійску:

  • Нечистики («The Unholy Ones», Вільня, 1907). Звод вясковых аповедаў пра нячыстую сілу: Люцыпар, прыкуты ў пекле; духі хаты, хлява і лазні, поля, лесу, вады і балота; ведзьмы, чараўнікі і пярэваратні, што жывуць сярод людзей. Поўны тэкст.
  • «Дударь и музыка» («The Bagpiper and the Fiddler», 1892). Вясковыя музыкі, павер’і пра іх інструменты і нячысцікі, што, кажуць, скачуць па пальцах скрыпача. Поўны тэкст.
  • З кнігі «Простонародныя примѣты и повѣрья» («Popular Omens and Beliefs», Віцебск, 1897). Вяселле з аповедамі пра цэлыя вясельныя паязды, ператвораныя ў ваўкоў, і раздзел «Къ вечеру — не рано»: замовы ад хваробаў, цяжкая смерць чараўніка, пахаванне і Дзяды, калі нябожчыкі вяртаюцца да сямейнага стала.

Новы пераклад на сучасную англійскую мову — і для шырокага чытача, і для даследчыкаў. Чорна-белае выданне з ілюстрацыямі паводле гравюр і малюнкаў XIX — пачатку XX стагоддзя: беларускія вёскі, лясы і балоты і самі духі.

«Увогуле нячысцік пазбягае слоў з літарай „р“». (The Unholy Ones)

«…нячысцікі скачуць вакол пальцаў скрыпача, чапляюцца хвастамі за пальцы, а кіпцюрамі — за струны». (The Bagpiper and the Fiddler)

«Таму на Дзяды ўсе памінальныя стравы падаюць халоднымі». (Popular Omens and Beliefs)

Пераклад з рускай і беларускай мовы — Воля Яноўская.

Чытайце таксама Remnants of the Ancient Worldview among Belarusians — англійскі пераклад «Перажыткаў» Адама Багдановіча (Гродна, 1895).

  • Аўтар: Мікалай Нікіфароўскі (Nikolai Nikiforovsky)
  • Арыгінальныя назвы: Нечистики (Вільня, 1907); «Дударь и музыка» (1892); Простонародныя примѣты и повѣрья (Віцебск, 1897)
  • Фарматы: мяккая вокладка, 6 × 9 цаляў; EPUB; аўдыякніга
  • ISBN (мяккая вокладка): 978-1-0658448-4-6
  • ISBN (EPUB): 978-1-0658448-5-3
  • Выдавец: Grunwald Publishing, Канада
  • Выхад: 2027

Вам таксама можа спадабацца