Two Souls
Першы экзістэнцыялісцкі раман, напісаны па-беларуску, — упершыню па-англійску.
Беларусь, 1917–1919. Краінай пракочваецца рэвалюцыя, і Ігнат, разарваны паміж асабістымі амбіцыямі і абавязкам перад сваім народам, мусіць вырашыць, хто ён насамрэч. Two Souls («Дзве душы») — гісторыя яго пошукаў сябе ў грамадстве на мяжы катастрофы, напісаная з рэдкай філасофскай глыбінёй і пільнай увагай да супярэчнасцяў эпохі.
Раман, упершыню выдадзены ў 1919 годзе, за смелую крытыку бальшавізму на дзесяцігоддзі трапіў пад забарону. Яго аўтара, Максіма Гарэцкага, расстраляла савецкая тайная паліцыя ў 1938 годзе.
Пра пераклад
Пераклад непасрэдна з беларускай Волі Яноўскай захоўвае голас Гарэцкага — філасофскі насычаны, лірычна дакладны, укаранёны ў гісторыю. Гэта першы поўны англійскі пераклад рамана.
Хутка: двухмоўнае выданне — англійскі пераклад і беларускі арыгінал пад адной вокладкай.
Водгукі
- ★ Вылучаная рэцэнзія (Starred Review): BlueInk Review
- ★★★★★ BookViral
- ★★★★★ Readers’ Favorite (дзве рэцэнзіі)
- ★★★★★ Self-Publishing Review
- Аўтар: Максім Гарэцкі
- Пераклад: Воля Яноўская
- Аб’ём: 182 с.
- ISBN (мяккая вокладка): 978-1-7383142-0-1
- ISBN (EPUB): 978-1-7383142-1-8
- Выдавец: Grunwald Publishing, Канада